СК падазрае ў хабарніцтве менеджараў пяці заводаў, у тым ліку МТЗ і БелАЗ

СК падазрае ў хабарніцтве менеджараў пяці заводаў, у тым ліку МТЗ і БелАЗ

Следчы камітэт расследуе крымінальныя справы па карупцыі на шэрагу заводаў краіны. Як паведамляе прэс-служба СК, справы пачатыя 24 снежня 2020 года па матэрыялах ГУБАЗіК МУС.

Пад следствам знаходзяцца кіраўнікі сярэдняга звяна Мінскага завода колавых цягачоў, Мінскага электратэхнічнага завода імя В. Казлова, Кавальскага завода цяжкіх штамповак, БелАЗа і Мінскага трактарнага завода. 

Па версіі следства, 22-23 снежня гэтыя менеджары атрымалі ад расіян хабар у памерах ад 50 да 250 тысяч расійскіх рублёў. За гэтыя грошы яны павінны былі прыняць спрыяльнае рашэнне па закупцы прадукцыі, у тым ліку — з тэхнічнымі адхіленнямі.

Сем супрацоўнікаў заводаў затрыманыя. "Усе яны прызналі факт атрымання грашовых сродкаў і супрацоўнічаюць са следствам. У цяперашні час да пяці з іх ужытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, да двух — заклад", — гаворыцца ў паведамленні СК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі