СК: 600 чалавек прынеслі заявы пра траўмы пры затрыманні

СК: 600 чалавек прынеслі заявы пра траўмы пры затрыманні

Следчы камітэт працягвае высвятляць, што адбылося падчас масавых акцыяў. У СК іх называюць "масавымі беспарадкамі". 

На сёння следчыя атрымалі 124 заявы і паведамленні пра гвалтоўныя дзеянні пратэстоўцаў супраць "супрацоўнікаў праваахоўных органаў, знішчэння і пашкоджання маёмасці (службовага аўтатранспарту, аб'ектаў гарадской інфраструктуры)", паведамляе прэс-служба ведамства.

З заявамі пра траўмы, атрыманыя пры затрыманні, звярнуліся 600 чалавек. І каля 100 чалавек падалі заявы пра траўмы, атрыманыя ў ізалятарах (месцах часовага ўтрымання).

"Усім пералічаным фактам будзе дадзена належная прававая ацэнка. Пры наяўнасці цялесных пашкоджанняў для ўстанаўлення ступені іх цяжкасці следчымі прызначаны неабходныя экспертныя даследаванні", — заяўляюць у Следчым камітэце.

Пра тое, ці пачаў Следчы камітэт хаця б якую крымінальную справу супраць міліцыянтаў за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, не паведамляецца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі