Вы тут

Сіноптыкі: сакавік у Беларусі чакаецца цяплейшым, чым звычайна

Вясна / БЕЛТА

Сакавік у Беларусі чакаецца цяплейшым, чым звычайна, паведамляе Белгідрамет. Прагназуецца, што сярэдняя месячная тэмпература паветра будзе на 1 градус вышэйшая за кліматычную норму. А вось ападкі чакаюцца ў межах нормы.

У сераду, 3 сакавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -4 да +1 градуса, у дзённыя гадзіны — ад +2 да +8 градусаў.

Уначы месцамі чакаецца слабы туман, на асобных участках дарог — галалёдзіца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.