Вы тут

Сіноптыкі папярэдзілі пра пахаладанне ў Беларусі, якое пачнецца ў чацвер

Прагназуюцца невялікія дажджы / pixabay.com

Сіноптыкі папярэдзілі пра пахаладанне ў Беларусі, якое пачнецца ў чацвер, 15 кастрычніка. Ужо ў бліжэйшую ноч тэмпература паветра складзе ад +2 да +7 градусаў (у Мінску — 4-6 цяпла), удзень — ад +8 да +13 (у сталіцы — ад +10 да +12, на Гомельшчыне — 14-16 цяпла).

У дзённыя гадзіны шмат дзе ў нашай краіне пройдуць невялікія дажджы, уначы яны магчымы толькі месцамі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.