Сіноптыкі анансавалі пахаладанне ў Беларусі на гэтым тыдні

Сіноптыкі анансавалі пахаладанне ў Беларусі на гэтым тыдні

Сіноптыкі анансавалі пахаладанне ў Беларусі на гэтым тыдні. А пакуль тэмпература паветра на 2-6 градусаў перавышае кліматычную норму. Аднак "халодная восень-2020" ужо блізка, і да яе рыхтуюцца ўлады — у Мінску пачынаюць уключаць ацяпленне.

У аўторак, 13 кастрычніка, у начныя гадзіны чакаецца ад +7 да +13 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +9 да +19. Амаль па ўсёй краіне пройдуць дажджы, на паўночным захадзе — моцныя дажджы, месцамі — навальніцы. У наступныя дні паступова пачнецца пахаладанне. У пятніцу, 16 кастрычніка, уначы прагназуецца ад +2 да +8, удзень — ад +4 да +11 (на поўдні — да +13). У выхадныя ў начныя гадзіны ўжо чакаецца ад 0 да +5, удзень — ад +3 да +10 градусаў. Месцамі не выключаны мокры снег.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі