Вы тут

Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі ў Беларусі на 13 траўня

Жоўты ўзровень небяспекі абвешчаны на 13 траўня / Pexels, Daria Nekipelova

У пятніцу, 13 траўня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы будзе пераважна без ападкаў, а ўдзень у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца заходні парывісты, удзень месцамі моцны парывісты — да 15-18 метраў за секунду. 

Тэрмометры ўначы пакажуць 5-11 вышэй за нуль, удзень пацяплее да +16...+22.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.