Сін: мару, каб беларусы распачалі дыялог пра сябе, пра будучыню сваёй краіны

Сін: мару, каб беларусы распачалі дыялог пра сябе, пра будучыню сваёй краіны

21 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік, лаўрэат прэміі Гедройца Ілля Сін.


Пошук нацыянальнай ідэі — такая ж вечная тэма, як і пошук адказу на пытанне “Як стаць шчаслівым?”. Дыскутаваць на тэму нацыянальнай ідэі можна яшчэ шмат гадоў, і гэта не будзе бескарысным заняткам. Гэта ўсё вельмі плённа, бо фармуе агульны інтэлектуальны дыскурс. Гэты пошук — нагода для дыялогу паміж самымі рознымі людзьмі, падчас якога нараджаецца ўзаемаразуменне. Што для беларусаў важна. Бо мы як нацыя цяпер перажываем юначы стан фармавання будучыні, беларусаў як завершанай нацыі, перакананы Ілля Сін.


Пра тое, чаму “стан незавершанасці пошукаў нацыянальнай ідэі” — цудоўны стан, пра карысць дыялогу ў грамадстве, а таксама пра ролю ва ўсім гэтым літаратуры мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Іллёй Сінам

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Адны перакананыя, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі