Сілавікі затрымалі маці спявачкі Рыты Дакоты

Сілавікі затрымалі Святлану Герасімовіч — маці спявачкі Рыты Дакоты. Пра гэта паведамляюць праўладныя тг-каналы. 

Жанчыну вінавацяць ва ўдзеле ў пратэсных акцыях. З паведамленняў вынікае, што ёй пагражае крымінальная справа.

Рыта Дакота — беларуская спявачка, якая жыве і працуе ў Расіі. У 2020 годзе яна падтрымала пратэсты і выпусціла песню "Уходи".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.