Сілавікі затрымалі бацьку журналісткі, якая з'ехала за мяжу

Сілавікі затрымалі Вадзіма Болбаса — бацьку журналісткі Аліны Болбас. "Пакаяльнае відэа" мужчыны з'явілася ў іх тэлеграм-канале.

Сілавікі далі каментар пад відэа: "Безадказнае патуранне да дабра не давяло, дачка збегла за мяжу, а бацька павінен адказаць перад законам. Кажуць, што дзеці не адказваюць за бацькоў, але вось прынцып наадварот ужо працуе".

У відэа Вадзім Болбас кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах у 2020-м разам з дачкой, а таксама вёў пра гэта дзённік. Як піша "Наша Ніва", ён зачытвае на відэа ўрыўкі з дзённіка. 

Аліна Болбас — былая актывістка Задзіночання беларускіх студэнтаў, журналістка. Цяпер яна вучыцца ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.