Вы тут

Сілавікі ў балаклавах уварваліся дадому да журналіста Анджэя Пачобута

Анджэй Пачобут / facebook.com/andrzej.poczobut.9

Зранку 25 сакавіка сілавікі ў балаклавах уварваліся дадому да гродзенскага журналіста Анджэя Пачобута і пачалі ператрус, перадае Радыё "Свабода". Жонка журналіста Аксана Пачобут паспела напісаць: "Дома міліцыя ў балаклавах. Тэлефанаваць не даюць".

Падстава для правядзення ператрусу невядомая.

Анджэй Пачобут — актывіст не прызнанага ўладамі Саюза палякаў. 24 сакавіка кіраўніцу гэтага аб'яднання Анжаліку Борыс на закрытым судзе асудзілі на 15 сутак арышту. Нагодай стала арганізацыя свята Казюкі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.