Швейцарскія беларусы правялі акцыю каля офіса МАК у Лазане
Беларусы Швейцарыі правялі вулічную акцыю перад будынкам Міжнароднага алімпійскага камітэта ў Лазане. "Не гуляйце з дыктатарам", — заклікалі пратэстоўцы спартыўных функцыянераў. Яны трымалі ў руках фотаздымкі беларускіх спартсменаў і трэнераў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю.
А пасля ўдзельнікі акцыі паразмаўлялі з функцыянерамі МАК пра парушэнне алімпійскіх прынцыпаў у Беларусі. І перадалі ім адкрыты ліст ад Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці, які ўзначальвае трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя. У ім МАК заклікаюць перапыніць дзейнасць і фінансаванне Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, паспрыяць расследаванню фактаў гвалту ў дачыненні да спартсменаў, аказаць дапамогу тым атлетам, хто не мае магчымасці трэніравацца ў нашай краіне. Таксама МАК прапанавалі перанесці ўсе спартыўныя мерапрыемствы з тэрыторыі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.