Шведскія палітыкі заклікаюць выкарыстоўваць БЧБ-сцяг замест афіцыйнага

Шведскія палітыкі заклікаюць выкарыстоўваць БЧБ-сцяг замест афіцыйнага

Трое ўплывовых шведскіх палітыкаў Фрэдрык Мальм, Майя Нільсан і Карын Карлсбра прапанавалі афіцыйна выкарыстоўваць бел-чырвона-белы сцяг Беларусі замест цяперашняга чырвона-зялёнага. Адпаведны зварот яны даслалі кіраўніцы МЗС Швецыі Ан Ліндэ, піша altinget.se.

"Чырвона-зялёны сцяг сведчыць пра шчыльныя сувязі Лукашэнкі з Пуціным і шырока выкарыстоўваецца ў якасці фону ў здымках, на якіх апазіцыянеры вымушаныя каяцца ў меркаваных злачынствах, якіх яны ніколі не здзяйснялі", — пішуць палітыкі ў сваім звароце.

На іх думку, выкарыстанне чырвона-зялёнага сцяга на афіцыйных міжнародных мерапрыемствах надае легітымнасць Лукашэнку.

"Беларускі бел-чырвона-белы сцяг выбраны ў якасці сцяга і сімвала тых, хто фактычна перамог на выбарах у Беларусі летась. Гэта сцяг, абраны беларускім народам. Гэта сцяг, які Швецыя павінна выкарыстоўваць, калі мы Падымаем сцяг гэтай краіны", — упэўненыя аўтары звароту.

Яны заклікаюць дыстанцыявацца ад рэжыму Лукашэнкі і паказаць, што Швецыя цалкам падтрымлівае дэмакратычнае развіццё Беларусі.

Падчас нядаўняга чэмпіянату свету па хакеі мэр Рыгі замяніў афіцыйны беларскі сцяг нацыянальным бел-чырвона-белым, што выклікала вялікі скандал у беларускім афіцыёзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі