Што рабіць пры ядзернай аварыі або выбуху

Выпрабаванне атамнай бомбы ў амерыканскай Невадзе ў 1957 годзе / Nevada National Security Site Tour Booklet
Выпрабаванне атамнай бомбы ў амерыканскай Невадзе ў 1957 годзе / Nevada National Security Site Tour Booklet

Усім хочацца верыць, што імавернасць ядзернай вайны застаецца мінімальнай. Але на фоне баёў, якія працягваюцца ва Украіне, спробаў Пуціна анексаваць новыя тэрыторыі і аб'ектыўных няўдач расійскага войска пра такую рызыку гавораць усё часцей.

Як засцерагчы сябе пры ядзернай катастрофе? Ведаць адказы на гэтае пытанне важна не толькі на выпадак ядзернай вайны (у якую мы не вельмі верым, але ці мала), але і на выпадак надзвычайнага здарэння на АЭС, напрыклад. Еўрарадыё сабрала асноўныя парады. Вы можаце іх вывучыць (і паказаць знаёмым) у выглядзе ўлёткі ад ініцыятывы "Экадом". 
 

Пры ядзернай катастрофе можна выжыць?


Што варта зрабіць загадзя?

Можна сабраць "трывожны чамаданчык": ліхтарык, батарэі і паўэрбанкі, прадукты, рэчы першай неабходнасці і, вядома, запас лекаў. 
 

Што рабіць адразу пасля выбуху?

"Экадом" раіць схавацца ў падвале дома або ў склепе. Пры гэтым трэба быць гатовымі да таго, каб заставацца там на працягу трох сутак. Таму варта з сабой узяць і гадаванцаў. 

Калі няма падвала, можна паспрабаваць засцерагчы сябе і ў кватэры. Варта знаходзіцца далей ад знешніх сцен і гарышча. Трэба зачыніць усе вокны, дзверы, форткі, вентыляцыйныя каналы і іншыя шчыліны. 

Дыхаць трэба праз рэспіратары, дапускаюцца самаробныя павязкі з тканіны або звычайныя маскі — усе яны затрымаюць пыл. Рэкамендуецца пры выхадзе на вуліцу апранаць поліэтыленавыя плашчы-дажджавікі — яны абароняць ад забруджвання радыеактыўнымі рэчывамі вашу вопратку.


Як абараніць шчытападобную залозу? Які ёд патрэбны?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі