Што рабіць, каб Беларусь у юрыдычным сэнсе не ператварылася ў failed state?

Што рабіць, каб Беларусь у юрыдычным сэнсе не ператварылася ў failed state?

Калі не пагаджацца з легітымнасцю Аляксандра Лукашэнкі і ягонымі прызначэннямі на кіраўнічыя пасады, дык трэба, каб дэмакратычная супольнасць заявіла свае правы на прадстаўніцтва краіны. Такую думку ў эфіры Еўрарадыё выказаў палітычны аглядальнік Серж Харытонаў.

— Патрэбныя нейкія людзі, з якімі трэба кантактаваць і якія прадстаўляюць Рэспубліку Беларусь. Хто зараз прадстаўляе Рэспубліку Беларусь? Цяжка сказаць. Лукашэнка не з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком дзяржавы. Больш за тое, усе людзі, якіх ён прызначае пасля сакрэтнай інаўгурацыі, не з’яўляюцца афіцыйнымі асобамі з юрыдычнага пункту гледжання.

Такім чынам, мы будзем бачыць ператварэнне Беларусі ў юрыдычным сэнсе ў failed state. І патрэбна ў дадзены момант разумець: калі не будзе пададзеная заява на прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь дэмакратычнымі сіламі, мы будзем назіраць далейшую дэзынтэграцыю Беларусі як сістэмы дзяржаўных інстытутаў.

Ён нагадвае, што гісторыя ведае сітуацыі існавання ўрадаў у выгнанні. І лічыць, што для людзей унутры краіны, як і для беларусаў за мяжой, сістэма Аляксандра Лукашэнкі ёсць рабочай, пакуль людзі згодныя гуляць па гэтых правілах.

— Існуе меркаванне, нібыта людзі, якія знаходзяцца ў офісах Уладзіміра Макея за мяжой, з’яўляюцца беларускімі дыпламатамі. Калі ў гэтым статусе іх вызнаюць беларусы ў эміграцыі і да таго часу, як яны будуць іх вызнаваць, да таго часу ў рэжыму Лукашэнкі будзе магчымасць мець замежныя сувязі.

Дыктатура кіруе людзьмі да таго моманту, пакуль людзі згодныя з гэтым кіраваннем.

Харытонаў лічыць, што наспела неабходнасць стварэння дыпламатычнай, консульскай службаў, якія будуць прадстаўляць інтарэсы Рэспублікі Беларусь.

— Гэта стварэнне альтэрнатыўных лукашэнкаўскім структураў, якія будуць вызнавацца замежнымі ўрадамі. Трэба разумець, што надышоў той самы момант прыняцця на сябе адказнасці за тое, каб сапраўды ўтварыць новы грамадзянскі дагавор паміж урадам і грамадствам.

Ці маюць значэнне для беларусаў словы нямецкага выдання Bild, якое назвала Святлану Ціханоўскую прэзідэнткай у выгнанні? Ці ўплываюць гэтыя гульні ў словы і словы пра “нелегітымнасць” на рэчаіснасць? Паслухаць, што на гэта адказвае Серж Харытонаў, можна на ютуб-канале Еўрарадыё.

Размова з Сержам Харытонавым на Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі