Вы тут

Што чакае адносіны Мінска і Ерэвана пасля візіту Лукашэнкі ў Баку?

Сцяпан Грыгаран 

Два дні, 13 і 14 красавіка, Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся ў Азербайджане. Дзе меў сустрэчу з кіраўніком гэтай краіны Ільхамам Аліевым. І якому прапанаваў дапамогу ў “аднаўленні закранутых канфліктам тэрыторый”. Чытай — той тэрыторыі Нагорнага Карабаха, якую занялі войскі Азербайджана падчас нядаўняй вайны. 

Як у Ерэване паставіліся да выказванняў Аляксандра Лукашэнкі, што прагучалі ў Баку? Ці адпавядае супраца Мінска і Баку статуту АДКБ? Што чакае адносіны Мінска і Ерэвана ў найбліжэйшай будучыні? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае былы дарадца міністра ўнутраных спраў Арменіі, старшыня праўлення Аналітычнага цэнтра па глабалізацыі і рэгіянальным супрацоўніцтве Сцяпан Грыгаран.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.