Вы тут

"Штадлер" адкрые завод ва Украіне — і, магчыма, пакіне Беларусь

Stadler хоча "зваліць" з Беларусі? / калаж Еўрарадыё

Швейцарская кампанія Stadler пастанавіла наладзіць вытворчасць электрацягнікоў ва Украіне. Як заявіў "Інтэрфакс-Украіна" намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Кірыл Цімашэнка, прадпрыемства ўжо выбрала лакацыю для новага завода. Тэставы цягнік павінен сысці з канвеера да пачатку 2022 года.

Цалкам магчыма, вядома, што швейцарская кампанія надумала, што ёй патрэбен трэці завод ва Усходняй Еўропе. Рынак, на які працуюць прадпрыемствы, ужо запушчаныя пад Мінскам і ў Сельцэ (Польшча), даволі вялікі. Аднак усё можа аказацца па-іншаму. Ускосна будаўніцтва завода ва Украіне можа сведчыць пра планы Stadler пачаць згортваць супрацоўніцтва з Беларуссю. Калі не цалкам завяршаць.

Петэр Шпулер і Аляксандр Лукашэнка ў 2015 годзе

Асноўны акцыянер Stadler Петэр Шпулер некалькі разоў сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. У 2019 годзе, якраз пасля сустрэчы з кіраўніком краіны, ён казаў, што "захоплены ўмовамі працы ў Беларусі". Гэта нескладана растлумачыць: "Штадлер" заўсёды працаваў у Беларусі на асаблівых умовах. "Калі будуць нейкія пытанні, вы, калі ласка, даводзьце ў тым ліку да майго ведама. Я ўзяў будаўніцтва завода пад асабісты кантроль", — яшчэ ў 2013 годзе казаў Шпулеру Лукашэнка.

Узаемаадносіны швейцарскай кампаніі і беларускіх уладаў былі бясхмарнымі і цалкам канструктыўнымі. Але 2020 год шмат што змяніў.
 

Няма ацэнак, але ёсць апаска

У жніўні еўрапейскія актывісты спрабавалі звярнуць увагу міжнародных кампаній, якія супрацоўнічаюць з беларускімі ўладамі, на беспрэцэдэнтна жорсткі адказ беларускіх сілавікоў на пратэсты. Многія з іх, у тым ліку Stadler, занялі пазіцыю "just business".

"На цяперашні момант на фабрыцы пануе спакойная атмасфера, праца ідзе ў нармальным рэчышчы. Вядома, некаторыя супрацоўнікі ходзяць на дэманстрацыі, але сам завод не бастуе", — казаў у жніўні Шпулер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.