Вы тут

Шольц пра памылку Меркель: занадта сканцэнтравалі энергапастаўкі на Расіі

Олаф Шольц / Reuters

Федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц заявіў, што "спроба прымірэння ніколі не можа быць памылковай", каментуючы, як Ангела Меркель будавала адносіны з Расіяй.

Раскрытыкаваў Меркель яе прыёмнік толькі па энергетычным пытанні:

Памылкай было тое, што мы занадта сканцэнтравалі нашы энэргапастаўкі на Расіі, не пабудаваўшы неабходнай інфраструктуры, каб мы маглі хутка змяніць курс, калі здарыцца самае горшае. Цяпер мы павінны хутка нагнаць упушчанае, — заявіў Шольц.

Цяпер Германія актыўна спрабуе вырашыць энергетычныя праблемы і вылучае 15 млрд еўра на запаўненне газавых сховішчаў. Аднак, адкуль могуць быць атрыманы дадатковыя запасы газу, не аб'яўляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.