Вы тут

Шматдзетную маці, якая была за кратамі з верасня, асудзілі на "хатнюю хімію"

Ганна Сунгурава ў судзе / spring96.org

20 красавіка суд Першамайскага раёна Мінска (суддзя — Святлана Чараповіч) вынес прысуд шматдзетнай маці, палітзняволенай Ганне Сунгуравай. Яна асуджана на тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"), паведамляе spring96.org. Артыкул — "арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Сунгуравай залічаць у тэрмін адбыцця пакарання час следства — жанчына была за кратамі ў СІЗА № 1 з 25 верасня — з разліку адзін дзень за два.

Ганна Сунгурава ўдзельнічала ў мірных акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020-га. У вольны час яна дапамагала развозіць людзей па дамах пасля мітынгаў, забірала на машыне пратэстоўцаў, якіх выпускалі з ізалятара на Акрэсціна.

Да затрымання Сунгурава працавала менеджарам у мэблевай кампаніі. У яе трое дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.