Вы тут

Шайгу заявіў, што супраць Беларусі ідзе "неаб'яўленая вайна"

Вучэнні ў беларускім Ельску: уваход у Дом культуры заклалі мяхамі з пяском / yelsk.by

23 чэрвеня ў Маскве прайшла сустрэча міністраў абароны Беларусі і Расіі Віктара Хрэніна і Сяргея Шайгу. Яны абмеркавалі "ваенна-палітычную сітуацыю" і падрыхтоўку да аператыўнага вучэння "Шчыт саюза".

Шайгу назваў Беларусь "найважнейшым стратэгічным партнёрам і бліжэйшым саюзнікам Расіі". "Сёння двухбаковае ваеннае супрацоўніцтва развіваецца ва ўмовах беспрэцэдэнтнага ціску Захаду, неаб'яўленай вайны супраць нашых краін", цытуе словы расійскага міністра ria.ru.

Таксама Сяргей Шайгу сказаў, што "абставіны дыктуюць неабходнасць прыняцця тэрміновых сумесных мер па ўмацаванні абараназдольнасці саюзнай дзяржавы", а таксама "павышэнні боегатоўнасці рэгіянальнай групоўкі войскаў і адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА".

Сустрэча ў Маскве / Ваяр

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.