Вы тут

Шаўчук: свабода, роўнасць, братэрства — ідэя, якой жыву, і зычу гэтага ўсім нам

Юля Шаўчук / Еўрарадыё

29 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — акторка, рэжысёрка Беларускага свабоднага тэатра Юля Шаўчук.

Без свабоды творчасць не можа існаваць, як сапраўднае грамадства не можа існаваць без адчування блізкасці і братэрства. І цяпер беларусы вучацца свабодзе, вучацца быць адной супольнасцю, разуменню, што яны — нацыя. І фармулююць сваю нацыянальную ідэю, перакананая Юля Шаўчук. 

Пра тое, чаму падзеі 2020–2021 гадоў далі такі штуршок беларускай культуры і ці гатовае беларускае грамадства да свабоды, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Юляй Шаўчук.

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.