Вы тут

Шакуючае відэа: у Жодзіна міліцыянт ударыў жанчыну ў твар, яна ўпала

Беларускія міліцыянты, фота носіць ілюстрацыйны характар / Еўрарадыё

У Жодзіна падчас акцыі пратэсту міліцыянт ударыў у твар адну з пратэстуючых, якая здымала яго на тэлефон. Удар быў такой сілы, што жанчына ўпала.

На дапамогу кінуліся людзі. Атрымалася невялікая патасоўка. Сведкі былі абураныя тым, што адбываецца, крычалі, што ўсё зафіксавана на відэа, і маёру не сысці ад адказнасці.

Самога праваахоўніка, які ўдарыў жанчыну, калегі схавалі ў міліцэйскі бусік. Вось як гэта выглядала.

13 верасня да ўсёй Беларусі прайшоў Марш Герояў. На вуліцы Мінска, Брэста, Гродна, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Пінска, Ліды выйшлі сотні і тысячы людзей. Яны выступаюць за новыя выбары і спыненне гвалту з боку сілавікоў у дачыненні да мірных грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.