Сейм Латвіі заклікае ЕС прыпыніць выдачу віз грамадзянам Беларусі і Расіі

Сейм Латвіі прызнаў Расію дзяржавай, якая падтрымлівае тэрарызм. За гэтую пастанову прагаласавалі 67 парламентароў, піша rus.delfi.lv.

Дзеянні Расіі ва Украіне расцэньваюцца як мэтанакіраваны генацыд украінскага народа. Латвійскія дэпутаты катэгарычна асуджаюць расійскае ўварванне ва Украіну, якое вядзецца з дапамогай рэжыму Лукашэнкі.

Латвійскі парламент заклікае еўраатлантычную супольнасць і партнёраў узмацніць падтрымку Украіны, увесці ўсеабдымныя санкцыі супраць Расіі, а таксама Беларусі як прыхільніцы расійскай агрэсіі.

Латвійскія дэпутаты прапанавалі краінам Еўрасаюза неадкладна прыпыніць выдачу і дзеянне турыстычных і ўязных віз для грамадзян Расіі ды Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.