Сенсацыя чэмпіянату свету па футболе: зборная Марока перамагла каманду Іспаніі

Футбалісты Марока выйшлі ў чвэрцьфінал / Getty Images
Футбалісты Марока выйшлі ў чвэрцьфінал / Getty Images

На чэмпіянаце свету па футболе, які праходзіць у Катары, сёння адбылася сенсацыя: зборная Марока перамагла каманду Іспаніі і выйшла ў чвэрцьфінал.

Гульня ў асноўны час скончылася ўнічыю — 0:0. А ў серыі пенальці мараканцы перамаглі.

Каманда Марока выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету па футболе упершыню ў гісторыі.

Яе сапернікам стане пераможца пары Партугалія-Швейцарыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі