Сем партрэтаў з чаргі па свабоду

Пікеты на Комароўцы 31 траўня 2020 года, Мінск / Еўрарадыё
Пікеты на Комароўцы 31 траўня 2020 года, Мінск / Еўрарадыё

31 траўня мінчане сталі ў чаргу каля Камароўскага рынку, каб паставіць подпісы за незалежных вылучэнцаў у прэзідэнты. Еўрарадыё даведалася, хто гэтыя людзі і што іх прывяло на пікеты.

Уладзімір, праграміст

Семь портретов из очереди за свободой

Ёсць людзі, якія сядзяць у інтэрнэце, пачынаюць нешта там пісаць пра тое, што мне гэта і гэта не падабаецца. А што ты робіш? Я не хачу праз 10 ці 20 гадоў раіць сыну з'ехаць у іншую краіну. Трэба хоць нешта рабіць. Выкарыстоўваць шанец. У цяперашніх вылучэнцаў не было часу сябе паказаць. Але я выстаяў у чарзе ад "Алімпу" і падтрымаў маладзёжную паненку — Святлану Ціханоўскую. А таксама паставіў подпісы за Бабарыку і ўсіх кандыдатаў, чые пікеты сёння тут стаяць.

Рагнеда, гісторык

Семь портретов из очереди за свободой

Я прыйшла сюды, каб падтрымаць Святлану Ціханоўскую. Лічу, што з яе мужам паступілі несправядліва (Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы падчас пікету ў Гродна 29 траўня). Сярод прэтэндэнтаў мне імпануе Віктар Бабарыка. Ён разумее, як кіраваць эканомікай, а ў нас з ёй праблемы. Мяне не задавальняе, што цяпер мала што адбываецца, што ўсё топчацца на адным месцы, што людзей запалохваюць і падманваюць, што іх ніхто не слухае, і яны нікому не цікавыя. Я хачу, каб улада прыслухоўвалася да меркавання народа, таму што не народ для ўлады, а ўлада — для народа. Улада павінна мяняцца і разумець, што калі яна не будзе дбаць пра інтарэсы народа, яе не будуць выбіраць.

Віктар, інвестар

Семь портретов из очереди за свободой

Я прыйшоў, каб выказаць сваю пазіцыю. Мяне трывожыць будучыня дзяцей. Я пражыў вялікае жыццё, і лічу, што ёсць шмат пытанняў, якія тычацца палітычнай сітуацыі ў нашай краіне. Я мяркую, што павінна быць змяняльнасць улады, і прысутнічаць ўзроставы цэнз. Граматныя маладыя людзі, здольныя нешта зрабіць для краіны, павінны быць у авангардзе. Яны павінны быць наперадзе. Таму цяпер трэба быць актыўнымі.

Віялета, эканаміст

Семь портретов из очереди за свободой

Я прыйшла падтрымаць Сяргея Ціханоўскага і хачу, каб усе ўбачылі сітуацыю ў краіне — як шмат людзей супраць цяперашняй улады. Сёння сюды прыйшлі людзі, якія хочуць пераменаў.

Раман, будаўнік

Семь портретов из очереди за свободой

Я тут, каб падтрымаць Ціханоўскага, таму што крыўдна за чалавека. Таму што немагчыма глядзець тэлевізар — там усё абсалютна наадварот. Брыдка. Я сёння сеў, уключыў прамую трансляцыю — сабраўся і паехаў сюды. Трэба падтрымліваць адзін аднаго. Хочацца верыць у чараўніцтва, што ўсё ў нас будзе выдатна і адчапіцца ад таго, у чым мы 26 гадоў жылі.

Анатоль, пенсіянер

Семь портретов из очереди за свободой

Перамены патрэбныя! Колькі можна!? Не задавальняе ўсё, пачынаючы з тэлевізара, які хлусіць на кожным кроку кожны дзень. Мой фаварыт Бабарыка, ён павінен эканоміку паставіць на месца. 

Яўген, гісторык

Семь портретов из очереди за свободой

Я ніколі не быў абыякавы да нашай палітычнай атмасферы і эканамічнай сітуацыі. І таму сёння не мог прайсці міма Камароўкі. Вельмі прыемна бачыць людзей, якія таксама прыйшлі. Чарга была да Дарашэвіча. Шмат моладзі. А калі моладзь выходзіць, і моладзі не падабаецца гэтая ўлада — гэта азначае, што патрэбныя перамены. Як спяваў Віктар Цой: "Перемен требуют наши сердца". Людзі ўзрушаныя, эмацыянальныя — людзі, якія хварэюць за сваю Беларусь... Я паставіў подпісы за ўсіх — за Ціханоўскую, Бабарыку і Цапкалу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі