СБУ затрымалі расійскіх кілераў, якія планавалі забіць Рэзнікава і Буданава

Служба бяспекі Украіны затрымала расійскіх кілераў, якія планавалі забіць міністра абароны Аляксея Рэзнікава і кіраўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Кірыла Буданава. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўкраінскага ведамства.

Там кажуць, быццам кілеры расійскіх спецслужбаў рыхтавалі серыю забойстваў прадстаўнікоў вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва і грамадскіх дзеячаў Украіны.

Прадстаўнікі СБУ абясшкодзілі дыверсійна-разведвальную група Галоўнага ўпраўлення Генштаба УС РФ (больш вядомае як ГРУ).

Таксама паведамляецца, што кілеры планавалі забіць вядомага ўкраінскага актывіста. Паводле звестак украінскіх СМІ, гаворка ідзе пра ўраджэнца Беларусі Сяргея Кароткіх ("Малюту").

За забойства кожнага з іх расійскія "куратары" абяцалі ўзнагароду — ад 100 да 150 тысяч долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.