СБУ апублікавала кранальнае відэа абмену ваеннапалоннымі на мяжы з Беларуссю

Вяртанне з палону / ssu.gov.ua
Вяртанне з палону / ssu.gov.ua

СБУ апублікавала кранальнае відэа абмену ваеннапалоннымі на мяжы з Беларуссю. На ім відаць, што ён адбываўся ў Рыпкінскім раёне Чарнігаўскай вобласці, які мяжуе з нашай краінай.

Афіцыйна заяўлена толькі, што абмен адбыўся ў Чарнігаўскай вобласці. Але і раней ужо былі ўскосныя, але пераканаўчыя доказы, што ўкраінскія вайскоўцы, у тым ліку і абаронцы "Азоўсталі", вярнуліся з Расіі на радзіму праз Беларусь. Па неафіцыйнай інфармацыі, іх прывезлі ў аэрапорт "Гомель", а адтуль — на мяжу з Украінай.

Украіна вызваліла з расійскага палону 215 чалавек. Сярод іх — 108 байцоў "Азова", у тым ліку 5 камандзіраў з "Азоўсталі".

СБУ апублікавала кранальнае відэа абмену ваеннапалоннымі на мяжы з Беларуссю

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі