Савет бяспекі ААН збярэцца на пасяджэнне з-за абстрэлу Краменчуга

Савет бяспекі ААН збярэцца на пасяджэнне з-за абстрэлу Краменчуга

Савет бяспекі ААН правядзе 28 чэрвеня тэрміновае пасяджэнне з нагоды расійскага абстрэлу Краменчуга. Як паведамляецца на сайце ААН, пасяджэнне пачнецца ў 22:00 паводле мінскага часу.

Албанія, якая старшынюе ў Савеце бяспекі ААН, склікала нараду па запыце Украіны.

Пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Сярге Кісліца заявіў: "У сувязі з цяжарам варварскіх ракетных удараў з боку расійскай тэрарыстычнай дзяржавы Украіна запрасіла Савет бяспекі аб правядзенні пасяджэння па пункце парадку дня "Падтрыманне міру і бяспекі ва Украіне". Фашысцкая Расія і ўсе датычныя ў рэшце рэшт будуць пакараныя".

Як распавядала Еўрарадыё, 27 чэрвеня Расія нанесла ракетны ўдар па гандлёва-забаўляльным цэнтры ў Краменчугу. Там пачаўся моцны пажар. Паводле апошніх звестак, загінулі 18 чалавек, каля 60 атрымалі раненні, дзясяткі чалавек лічацца зніклымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі