Вы тут

Сасновіч перамагла на старце турніру ў Санкт-Пецярбургу

Аляксандра Сасновіч / З архіву БЕЛТА

Аляксандра Сасновіч перамагла на старце турніру ў Санкт-Пецярбургу. Беларуская тэнісістка абыграла ў трох сэтах Ану Богдан з Румыніі — 2:6, 6:2, 6:1. Сустрэча працягвалася амаль дзве гадзіны.

У абноўленым сусветным рэйтынгу Сасновіч апусцілася з 96-га на 97-е месца (яе саперніца — 99-я), Арына Сабаленка засталася 8-й ракеткай свету. Вікторыя Азаранка, якая прапусціла тыдзень з-за траўмы, апусцілася з 14-га на 15-е месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.