Сапраўднае лета: прагноз надвор'я ў Беларусі на аўторак

З надвор'ем беларусам пакуль што шанцуе​ / Unsplash
З надвор'ем беларусам пакуль што шанцуе​ / Unsplash

Цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў бліжэйшы аўторак 11 траўня. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, ападкаў на большай частцы краіны не чакаецца.

Тэмпература паветра днём складзе ў сярэднім +19...+23, цяплей за ўсё традыцыйна будзе ў паўднёвых рэгіёнах Беларусі.

Уначы з панядзелка на аўторак чакаецца +6...+8 градусаў.

Мяркуючы па прагнозе надвор'я, цяпло захаваецца ў Беларусі як мінімум на тыдзень. Выключэннем можа стаць у чацвер, на які папярэдне абяцаюць невялікае пахаладанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі