Санстанцыя па-ранейшаму не рэкамендуе піць ваду з-пад крана ў трох раёнах Мінска

Санстанцыя па-ранейшаму не рэкамендуе піць ваду з-пад крана ў трох раёнах Мінска

Санстанцыя па-ранейшаму не рэкамендуе піць ваду з-пад крана ў трох раёнах Мінска — Завадскім, Ленінскім і Кастрычніцкім. Позна ўвечары ў сераду там адбылася аварыя на вадаправодзе. Яе наступствы дагэтуль ліквідоўваюць. Як паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама, спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы адбіралі пробы вады на раённых помпавых станцыях і на 53 сацыяльных аб'ектах. На некалькіх аб'ектах яна пакуль неадпаведнай якасці па паказчыку "мутнасць" і ўтрыманні жалеза. Медыкі рэкамендуюць часова выкарыстоўваць ваду з цыстэрнаў ці з крамаў.

Кантроль якасці вады не спыняецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі