Самы тоўсты кот Беларусі жыве ў Мінску і важыць амаль 20 кг

Самы тоўсты кот Беларусі жыве ў Мінску і важыць амаль 20 кг

Самы тоўсты кот Беларусі жыве ў Мінску і важыць амаль 20 кг, паведамляе minsknews.by. Яго цяперашняя гаспадыня Вольга забрала жывёлу з прытулка. Ён ужо тады меў рэкордную вагу. Пра папярэдніх гаспадароў, якія любілі карміць свайго гадаванца, нічога невядома.

Ката назвалі Пяро. Гаспадыня настроена яго цалкам вылечыць. Худнець кату можна толькі паступова, патрэбны спецыяльны рэжым. Раз у два месяцы гаспадыня плануе яго вазіць на агляд і здачу аналізаў. Гэта дазволіць вызначыць, паляпшаецца здароўе ката, ці не.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі