Салігорскі "Шахцёр" застаўся без галоўнага трэнера

Сяргей Ташуеў з'ехаў у Расію / fc-akhmat.ru

З футбольнага салігорскага "Шахцёра" сышоў галоўны трэнер Сяргей Ташуеў. Кантракт з ім скасаваны з яго ініцыятывы. З трэнерам сышлі і яго памочнікі, паведамляе fcshakhter.by. 63-гадовы расійскі спецыяліст ужо знайшоў новае месца працы — будзе трэніраваць грозненскі "Ахмат".

Ташуеў працаваў з "Шахцёрам" двойчы (у 2018-2019 і ў 2022 гадах), але чэмпіёнам Беларусі каманда станавілася без яго (у 2020 і 2021 гадах). Выконваючым абавязкі галоўнага трэнера асноўнага складу прызначаны сербскі спецыяліст Міліч Чурчыч. Ён уваходзіць у трэнерскі штаб каманды з лютага 2022 года.

У футбольным чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе лідыруе "Энергетык-БДУ" — 44 ачкі, у "Шахцёра" і мінскага "Дынама" — па 43.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.