Вы тут

Салігорскі шахцёр, які далучыўся да забастоўкі, запісаў відэазварот

Віктар Гурыновіч / Скрыншот з відэа

Да агульнанацыянальнай забастоўкі далучыўся яшчэ адзін салігорскі шахцёр — Віктар Гурыновіч. Ён запісаў беларускамоўны відэазварот, у якім патлумачыў сваё рашэнне.

"Краіна задыхаецца ў хвалях незаконнага пераследу па палітычнай прыкмеце, — кажа Гурыновіч у сваёй заяве, якая з'явілася ў тэлеграм-канале @stachkom. —  Краіна задыхаецца ад ілжы і дыскрымінацыі нацыянальнай культуры і мовы. Мы на мяжы гуманітарнай катастрофы...".

Шахцёр згадвае пра катаванні, здзекі, забойствы, гвалт у дачыненні да іншадумцаў. "Гэта што, цывілізаваная краіна XXI стагоддзя?", — пытаецца ён. І заяўляе: "Час  нагадаць, што мы — не быдла, мы — людзі".
 
Раней кіраўніцтва "Беларуськалія" звольніла за "прагулы" дзясяткі ўдзельнікаў страйку. Але да яго працягваюць далучацца працоўныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.