Салігорац скокнуў з сёмага паверха пасля слоў міліцыянта

Салігорац скокнуў з сёмага паверха / vk.com/tvoy_soligorsk
Салігорац скокнуў з сёмага паверха / vk.com/tvoy_soligorsk

26 лістапада ў Салігорску мужчына зваліўся з сёмага паверха шматпавярховага дома, паведамляе паблік "Твой Салігорск".

Відавочцы распавялі, што да месца здарэння пад'язджалі ратавальнікі і раскрывалі батут. Супрацоўнікі МНС пачалі падымацца да мужчыны. Але ён сарваўся да іх прыходу і загінуў на месцы.

Жыхарка Салігорска ў каментары да гэтага паста напісала сваю версію падзеяў. Па яе словах, яе сям'я была відавочцай.

"МНС не ўдзельнічала ў выратаванні гэтага чалавека. Прыехала хуткая, міліцыя, МНС. Работнікі хуткай — маўчалі. МНС — раскрылі батут, але не напампавалі яго, не паднеслі да пад'езда, дзе чалавек быў на 7 паверсе. Пры пытанні чаму: “Загаду не было". /.../ Калі ён застаўся на 7 паверсе. І пачаў крычаць, што ён скокне, яму міліцыянт сказаў: "Скачы, чаго палохаеш“. І ён проста адпусціў рукі", — напісала яна.

Салігорац скокнуў з сёмага паверха пасля слоў міліцыянта

Салігорац скокнуў з сёмага паверха / vk.com/tvoy_soligorsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі