Сабаленка з перамогі стартавала на турніры ў Рыме

Сабаленка з перамогі стартавала на турніры ў Рыме

Арына Сабаленка з перамогі стартавала на тэнісным турніры ў Рыме. У другім крузе (1/16 фіналу) ў двух сэтах беларуска абыграла іспанку Сару Сарыбес-Торма — 7:5, 6:1. Паядынак працягваўся больш за паўтары гадзіны.

Сабаленка — чацвёртая ракетка свету, яе саперніца займае ў сусветным рэйтынгу 51-е месца.

У 1/8 фіналу беларуская тэнісістка згуляе з амерыканкай Коры Гаўф, 35-й ракеткай свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі