Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Цынцынаці

Арына Сабаленка (7) выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Цынцынаці. У другім раўндзе яна прайшла расіянку Ганну Калінскую (69). Першы сэт Сабаленка выйграла — 6:3, а ў другім пры ліку 4:1 на карысць беларускі Калінская ад далейшай барацьбы адмовілася (ішла 67-я хвіліна паядынку).

Наступная саперніца Арыны Сабаленка — амерыканка Шэлбі Роджэрс (30).

Напярэдадні ў 1/16 фіналу Вікторыя Азаранка разгромна прайграла брытанцы Эме Радукану — 0:6, 2:6.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.