Сабаленка ўжо сёмая ракетка свету, а Азаранка — 22-я

У абноўленым рэйтынгу WTA вядучыя беларускія тэнісісткі пагоршылі сваё становішча. Арына Сабаленка з 6-га месца апусцілася на 7-е, Вікторыя Азаранка — з 20-га на 22-е.

Аляксандра Сасновіч засталася 36-й ракеткай свету.

На першым месцы рэйтынгу па-ранейшаму з вялікім адрывам ад саперніц знаходзіцца Іга Свёнтак з Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.