Сабаленка ўпершыню выйшла ў фінал Выніковага турніру WTA

Арына Сабаленка / wtatennis.com
Арына Сабаленка / wtatennis.com

Арына Сабаленка ўпершыню выйшла ў фінал Выніковага турніру WTA. У паўфінале беларуская тэнісістка, сёмая ў сусветным рэйтынгу, абыграла першую ракетку свету Ігу Свёнтак з Польшчы — 6:2, 2:6, 6:1. Паядынак працягваўся больш за дзве гадзіны.

У фінале Сабаленка сустрэнецца з францужанкай Каралін Гарсія, шостай ракеткай свету. У паўфінале яна перамагла Марыю Сакары (5) з Грэцыі — 6:3, 6:2.

Для 24-гадовай Арыны Сабаленка гэта толькі другі Выніковы турнір WTA. У 2011-м у яго фінале гуляла беларуска Вікторыя Азаранка, якая прайграла Петры Квітавай з Чэхіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі