Сабаленка — у паўфінале турніру ў Абу-Дабі

Сабаленка — у паўфінале турніру ў Абу-Дабі

Арына Сабаленка — у паўфінале турніру ў Абу-Дабі. У панядзелак у чвэрцьфінальным паядынку, які працягваўся дзве гадзіны, беларуская тэнісістка ў трох сэтах абыграла Алену Рыбакіну з Казахстана — 6:4, 4:6, 6:3. Сабаленка — 10-я ракетка свету, яе саперніца — 19-я.

Раней на турніры Арына Сабаленка абыграла Палону Херцаг са Славеніі (49-я ў сусветным рэйтынгу) — 7:6, 6:2, Айлу Тамлянавіч з Аўстраліі (68) — 7:5, 6:4, Унс Джабір (31) з Туніса — 6:2, 6:4.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі