Сабаленка адмовілася каментаваць святкаванне Новага года з Лукашэнкам

Арына Сабаленка і Максім Недасекаў на навагоднім прыёме ў Лукашэнкі / instagram.com/stories/sabalenka_aryna
Арына Сабаленка і Максім Недасекаў на навагоднім прыёме ў Лукашэнкі / instagram.com/stories/sabalenka_aryna

Журналістка спыталася ў тэнісісткі Арыны Сабаленка пра яе стаўленне да Лукашэнкі і вайны ва Украіне. Гэта адбылося на прэс-канфкрэнцыі пасля перамогі Сабаленка над іншай беларускай — Ірынай Шымановіч у другім крузе адкрытага чэмпіянату Францыі.

Як піша "Трыбуна", адбыўся наступны дыялог:

— У 2020-м вы падпісалі ліст у падтрымку Лукашэнкі ў той час, калі ён катаваў і збіваў пратэстоўцаў на вуліцах. І, у рэшце рэшт, вы з'явіліся на святкаванні Новага года з ім. Як такое магчыма, каб патэнцыйны першы нумар рэйтынгу мог падтрымліваць дыктатара і падзяляць ягоныя каштоўнасці?

— У мяне няма каментароў для вас, так што дзякуй за ваша пытанне.

— Вы працягваеце казаць, што ніхто не падтрымлівае вайну, ніхто. Але ці можаце вы сказаць ад сябе: "Я, Арына Сабаленка, катэгарычна асуджаю той факт, што Беларусь атакуе ракетамі Украіну, і я хачу, каб гэта спынілася?"

— У мяне няма каментароў для вас.

Гаворка ідзе пра навагодняе святкаванне 2021 года. Тады Сабаленка і шэраг іншых спартоўцаў з'явіліся ў відэароліку Лукашэнкі. Заўзятары пісалі ёй пра сваё расчараванне ад удзелу ў гэтым роліку. У адказ тэнісістка раіла ім "не дадумваць жахаў".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі