Рыжскае "Дынама" трапіла на каранцін, матч з мінскім "Дынама" не адбудзецца

Рыжскае "Дынама" трапіла на каранцін, матч з мінскім "Дынама" не адбудзецца

Хакейнае рыжскае "Дынама" трапіла на каранцін да 5 кастрычніка. У клубе станоўчыя тэсты на каранавірус у дзясятка чалавек. Дакладна вядома, што сярод іх ёсць пяць хакеістаў асноўнай каманды, паведамляе ria.ru.

Цяпер кіраўніцтва латвійскага клуба вырашае з КХЛ пытанне аб пераносе некалькіх матчаў. Сярод іх — паядынак з мінскім "Дынама", які мусіў прайсці 1 кастрычніка ў сталіцы Латвіі. У гэты дзень ён дакладна не адбудзецца.

"Прессбол" нагадвае, што рыжскае "Дынама" — трэці клуб КХЛ, які з-за распаўсюду каранавіруса вымушана бярэ паўзу ў чэмпіянаце. Раней гэта зрабілі "Ёкерыт" і "Барыс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі