Вы тут

"Рух" пацвердзіў, што Альшэўскі — новы галоўны трэнер

Кірыл Альшэўскі / rukh.by

Футбольны клуб "Рух" пацвердзіў, што Кірыл Альшэўскі — новы галоўны трэнер. Пагадненне з трэнерам разлічана на тры гады.

Пра тое, што 38-гадовы Альшэўскі стане галоўным трэнерам брэсцкай каманды, з неафіцыйных крыніц стала вядома 1 студзеня.  У студзені-верасні 2020-га ён ачольваў БАТЭ, але не надта ўдала. "Рух" у мінулым сезоне заняў у чэмпіянаце Беларусі 8-е месца.

Кірыл Альшэўскі змяніў на пасадзе галоўнага трэнера Аляксандра Сяднёва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.