Роўна паміж расіянамі і беларусамі: ці прыме ЕС беларусаў у выпадку мабілізацыі

Магчыма, Польшча і Літва дапамогуць беларусам уцячы, але не вырашаць унутраныя праблемы Беларусі / DELFI / Josvydas Elinskas
Магчыма, Польшча і Літва дапамогуць беларусам уцячы, але не вырашаць унутраныя праблемы Беларусі / DELFI / Josvydas Elinskas

У выпадку мабілізацыі ў Беларусі заходнія краіны павінны стварыць калідор для беларусаў, якія не хочуць ваяваць. І прымаць людзей, нават калі ў іх няма віз, лічыць палітолаг Павел Усаў. Ці будзе гэта працаваць і якім чынам, пакуль невядома, і стратэгіі на гэты конт няма, кажа сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак. Да таго ж не ўсе краіны будуць гатовыя прыняць беларусаў.

Няма выпрацаванай сістэмы, бо ніхто не ведае, ці будзе абвешчаная мабілізацыя, ці будуць прынятыя меры па нявыездзе людзей, якія будуць мабілізаваныя, якая гэта будзе колькасць, наколькі гэта будзе праблемным для беларускага грамадства, як будзе ўспрынята, — адзначае Стрыжак. — Бо няма статыстыкі нармальнай, няма ўвогуле разумення, што адбываецца ў чалавечых галовах. Але збольшага мы можам прагназаваць, што людзей, якія захочуць выехаць, будзе даволі шмат.

І тут мы сутыкаемся з сітуацыяй, калі частка еўрапейскіх палітыкаў абсалютна свядома ставіць знак роўна паміж расіянамі і беларусамі, кажучы, што гэта такія ж самыя агрэсары. З тых, хто самы перадавы такі, — гэта Эстонія, Латвія і Чэхія. Вельмі жорстка ставяцца цяпер і да расіян, і да беларусаў наконт віз і ўсяго астатняга. Там складана чакаць нейкіх пазітыўных для нас крокаў.

Але ёсць надзея на Польшчу і Літву, якія спрабуюць разабрацца ў кожнай канкрэтнай сітуацыі.

Мне вельмі імпануе літоўскі падыход, калі кажуць, што агулам сітуацыя, калі ты атрымаў позву, яшчэ не можа лічыцца пераследам. Пераследам лічыцца, калі ты ўжо пачаў праз гэта цярпець — за адмову цябе пачалі судзіць альбо яшчэ штосьці. Тады гэта ўжо факт рэпрэсій. І прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ сказала, што хіба што гэта не наша задача вырашаць унутраныя расійскія альбо беларускія праблемы з мабілізацыяй. Гэта пытанне саміх народаў. Я з ёй у чымсьці згодны, але я лічу, што ў людзей павінна быць магчымасць з’ехаць, каб не ўдзельнічаць у агрэсіўнай вайне, — рэзюмуе Стрыжак.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі