Родным Аляксандра Тарайкоўскага не паказваюць матэрыялы праверкі

Сілавікі каля станцыі метро "Пушкінская" / Еўрарадыё​​
Сілавікі каля станцыі метро "Пушкінская" / Еўрарадыё​​

Бацьку Аляксандра Тарайкоўскага і яго законнаму прадстаўніку адмовілі ў праве азнаёміцца з матэрыяламі праверкі, якую праводзіла ўпраўленне СК па Мінску, паведамляе праваабарончая арганізацыя "Прававая ініцыятыва". Праверку праводзілі па факце гібелі Тарайкоўскага і ў выніку вырашылі не заводзіць крымінальную справу. 

Адмовау ў азнаямленні з вынікамі праверкі ва УСК патлумачылі тым, што "згодна з ч. 2 арт. 178 КПК" знаёміцца з матэрыяламі могуць толькі "заяўнік і асоба, у дачыненні да якой прынятае рашэнне аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы". 

Пра смерць Тарайкоўскага органы праінфармаваў лекар хуткай дапамогі. Яго ва УСК і лічаць заяўнікам. Адпаведна, ні бацька, ні яго прадстаўнік не маюць падставаў для доступу да вынікаў праверкі.

"Хоць бацька падаваў заяву ў Следчы камітэт, пасля таго як даведаўся пра забойства сына", — нагадалі ў "Прававой ініцыятыве". 

Згодна з КПК, пастанову аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы можна абскардзіць. Але праваабаронцы не разумеюць, "як абскардзіць тое, што нават у вочы не бачыў".

Тарайкоўскі загінуў ноччу 10 жніўня каля станцыі метро "Пушкінская", дзе пратэстоўцы спрабавалі будаваць барыкады, а сілавікі іх разганялі.

Паводле версіі СК, прыкладна а 23-й гадзіне Тарайкоўскі аддзяліўся ад натоўпу пратэстоўцаў і пайшоў у бок сілавікоў. На той момант кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч, каментуючы адмову ў завядзенні крымінальнай справы, казаў, што Тарайкоўскі быў моцна п'яны і ігнараваў шматлікія папярэджанні сілавікоў. 

"Сваімі дзеяннямі Тарайкоўскі правакаваў праваахоўнікаў", — заявіў Наскевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі