Міліцыянт атрымаў 3 гады за адбіткі пальцаў Канавалава

Ён асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Віцебскім абласным судзе:

"На падставе артыкула 428-га Крымінальнага кодэкса, прызначыць 3 года пазбаўлення свабоды з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення. З пазбаўленнем права займаць пасады звязаныя з праходжаннем службы ў органах ўнутраных спраў тэрмінам на 5 год, і права займацца экспертна-крыміналістычнай дзейнасцю тэрмінам на 5 год. Прысуд набыў моц 27 студзеня 2012 года".

Нагадаем, міліцыянт тры гады таму не ўзяў адбіткі пальцаў у Дзмітрыя Канавалава, якога ў 2011 годзе прызналі вінаватым у здзяйсненні тэрактаў. Руслан Сініцын таксама выдаў Канавалаву даведку аб тым, што той прайшоў дактыласкапію раней. У выніку, своечасова не была выяўленая яго датычнасць да выбуху ў Мінску 4 ліпеня 2008-га.

Суд над Сініцыным праходзіў у закрытым рэжыме.

Фота: drugoi.livejournal.com