Рэнэ Фазэль: беларускі ўрад пагадзіўся на адкрыты дыялог з апазіцыяй

Рэнэ Фазэль: беларускі ўрад пагадзіўся на адкрыты дыялог з апазіцыяй

Пасля вяртання з Мінска кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэль даў інтэрв'ю сайту iihf.com. 

Візіт Фазэля ў Беларусь выклікаў шмат пытанняў. У інтэрнэце многія абурыліся сяброўскімі абдымкамі прэзідэнта ІІХФ і Аляксандра Лукашэнкі. Таксама пытанні ўзніклі пасля сумеснага фота Фазэля і кіраўніка беларускай Федэрацыі хакея Дзмітрыя Баскава, супраць якога ІІХФ вядзе расследаванне.

Па словах Фазэля, у Мінску ён сустракаўся з Лукашэнкам: "На сустрэчы прысутнічалі прэм'ер-міністр Беларусі і міністр спорту, а таксама іншыя прадстаўнікі мясцовага аргкамітэта і беларускай федэрацыі хакея з шайбай".

Фазэль запэўніў беларускі бок, што пазіцыя ІІХФ не змянілася і яна хоча, каб чэмпіянат свету 2021 года прайшоў у Мінску і Рызе. "Але змянілся многае іншае: ІІХФ глыбока занепакоеная здольнасцю арганізатара ў Мінску бяспечна правесці турнір ва ўмовах COVID-19, ІІХФ працягвае расследаванне сітуацыі вакол кіраўніка федэрацыі хакея з шайбай, і ў краіне назіраюцца хваляванні, якія значна паўплывалі на падрыхтоўку да турніру і выклікалі шэраг абгрунтаваных апасак з боку камандаў, заўзятараў і дзяржаўных чыноўнікаў", — кажа прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі