Разведка аб начных абстрэлах Украіны: правакацыя, каб уцягнуць Беларусь у вайну

Чарнігаў пасля расійскай акупацыі / Reuters
Чарнігаў пасля расійскай акупацыі / Reuters

"Ракетныя ўдары з тэрыторыі Беларусі — маштабная правакацыя РФ з мэтай далейшага ўцягвання Беларусі ў вайну супраць Украіны", — лічаць у Галоўным упраўленні разведкі Мінабароны Украіны, каментуючы начны масіраваны ракетны абстрэл Чарнігаўскай і Жытомірскай абласцей.

Па дадзеных украінскай разведкі, гэта першы выпадак авіяцыйнага ўдару па Украіне непасрэдна з тэрыторыі Беларусі. Было задзейнічана шэсць самалётаў Ту-22М3, якія зрабілі 12 пускаў крылатых ракет Х-22. Ракеты, па дадзеных ГУР, былі запушчаны ў раёне Петрыкава.

"Сёння абстрэл напрамую звязаны са спробамі крамлёўскай улады ўцягнуць Беларусь у вайну ва Украіне ў якасці непасрэднага ўдзельніка", — упэўненыя ўкраінскія разведчыкі.

Размовы аб уступленні ў вайну Беларусь актывізаваліся ў апошнія два тыдні. На момант начных абстрэлаў Украіны з тэрыторыі Беларусі Лукашэнка знаходзіўся ў Расіі. Ён паляцеў на неанансаваную сустрэчу з Пуціным.

Беларускі бок ніяк начны інцыдэнт не каментаваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі