Разбуральнікі міфаў па-беларуску: смартфон можна разблакаваць адрэзаным пальцам

Разбуральнікі міфаў па-беларуску: смартфон можна разблакаваць адрэзаным пальцам

Смартфон (прынамсі на сістэме Android) можна разблакаваць пры дапамозе адрэзанага пальца. Гэта даказаў жыхар Беразіно Павел Вінаградаў, які выклаў на сваёй старонцы ў Facebook відэа з такім эксперыментам.

Мужчына распавёў, што і палец, і смартфон належыць ягонаму бацьку Юрыю. Палец старэйшы Вінаградаў некалькі месяцаў таму выпадкова адрэзаў цыркулярнай пілой. 

“А што робіць дарослы мужчына з адрэзанай часткай цела? Правільна. Кладзе яе ў маразілку”, — піша Вінаградаў. 

Павел Вінаградаў прызнаецца, што разблакаваць смартфон замарожаным пальцам у яго не атрымалася. Каб давесці адрэзаную фалангу да пакаёвай тэмпературы, паклаў яе ў кубак з цёплай вадой. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі