Ратавальнікі распавялі пра наступствы паводкі на Віцебшчыне. Яна закранула Гарадоцкі, Лёзненскі, Сенненскі і Шумілінскі раёны.
У Гарадку разлілася рэчка Гаражанка, з-за чаго падтопленыя ўчасткі некалькіх вуліц, тры дзясяткі дамоў, 80 гаспадарчых пабудоў. Ратавальнікі эвакуявалі пенсіянерку і шматдзетную сям'ю.
У Лёзненскім раёне падтоплены аўтамабільны мост, сувязь з вёскай Кучыншчына адбываецца па падвесным пешаходным мосце.

garadvest.by

vitebsk.mchs.gov.by

vitebsk.mchs.gov.by