Ратавальнікі прыбралі пчол з кола агляду ў мінскім парку Горкага
Рой акупаваў атракцыён у нядзелю. Да вечара аўторка на месцы заставалася траціна пчол.
Ратавальнікі прыбралі пчол з кола агляду ў мінскім парку Горкага, паведамляе minsknews.by. Рой акупаваў атракцыён у нядзелю. Праца кола агляду была спынена датэрмінова. Да вечара аўторка на месцы заставалася траціна пчол. Спадзяванні, што яны самастойна пераселяцца, не спраўдзіліся. Перасяленне было прымусовае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.